Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «У «Шахцёра» заўсёды адна задача, паціху рухаемся да яе»

28 сакавіка, 19:15

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс пракаментаваў супрацьстаянне з «Брэстам».

– «Брэст» застаецца ў тонусе. «Зубры» аддалі шмат сіл, але гэта мала каго хвалюе, таму ў нас задача свая. У «Шахцёра» заўсёды адна задача, паціху рухаемся да яе.

– Вы напэўна назіралі, хто ж вам трапіцца ў паўфінале. Каму вы аддавалі перавагу?

– Не «Металургу» дакладна, таму атрымалася, як атрымалася. Гэтым разам гуляем з «Брэстам» – добрая каманда, хуткая, з добрым трэнерам, які ведае, чаго хоча. Я ведаю стыль гульні, які ён прапагандуе: хуткі, атакуючы, Сучасны хакей, – сказаў Чупрыс.