Усе навіны

Андрэй Стась: «Спадзяюся, што ў 36 гадоў закіну адзінаццаць шайбаў»

28 сакавіка, 23:46

Капітан мінскага «Дынама» Андрэй Стась пракаментаваў сваю выніковасць у мінулым сезоне.

– На вашым рахунку дзесяць галоў у «рэгулярцы» – асабісты снайперскі рэкорд у КХЛ. Чакалі, што скорыце такую планку?

– Не зусім. Проста стараўся прыносіць карысць камандзе. Спадзяюся, што ў 36 гадоў закіну адзінаццаць шайбаў.

– Тры з дзесяці галоў прыйшліся на дзеянні ў меншасці, па якім «Дынама» слала самай выніковай камандай лігі разам з «Ладай» (12 шайбаў у чэмпіянаце). Чаму ўдавалася так прадуктыўна выступаць?

– Надавалі шмат часу разбору суперніка. У дадатак нейкія індывідуальныя дзеянні прыводзілі да ўзяцця брамы.

– Вы класна спрацавалі і на ўкідваннях, выйграўшы 62,4 адсотка падыходаў да «кропкі», – другое месца ў лізе…

– Нават і не ведаў, што дацягнуўся да такога паказчыка. Прыемна, што назапашаны вопыт і напрацоўкі даюць вынікі, – сказаў Стась.