Усе навіны

Цела Кальцова крэміравалі ў ЗША, яго прах адправіцца ў Беларусь

3 красавіка, 22:28
1

Першы трэнер загінулага ў ЗША беларускага экс-хакеіста Канстанціна Кальцова Уладзіслаў Астапенка распавёў новыя падрабязнасці пахавання свайго былога вучня.

– Яго цела крэміравалі ў Амерыцы. Прах павінны прывезці на радзіму. Пакуль чакаем інфармацыі, калі гэта здарыцца, – сказаў Астапенка.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.