Усе навіны

Ягор Шаранговіч: «Я закінуў 30-ю шайбу ў сезоне – гэта выдатна, але «Калгары» прайграў»

7 красавіка, 09:58

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч падзяліўся меркаваннем аб матчы НХЛ з «Эдмантанам» (2:4).

– Цяжкае паражэнне, бо мы маглі перамагчы ў сённяшнім матчы. У нас было шмат магчымасьцяў закінуць, але мы імі не скарысталіся. Усе гулялі адно за аднаго, але нам трэба паляпшаць сваю гульню ў меншасці, у апошніх матчах яна зусім не клеіцца. Хацеў бы падзякаваць усім заўзятарам за падтрымку, зараз мы гуляем для іх. Так, сёння я закінуў 30-ю шайбу ў сезоне - гэта выдатна, але каманда прайграла, – сказаў Шаранговіч.