Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса выйграў у «Дэтройта», асіст Шаранговіча дапамог «Калгары» перамагчы «Сан-Хасэ» і іншыя вынікі

10 красавіка, 08:15

У ноч на 10 красавіка прайшлi матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса выйграў у «Дэтройта» (2:1). Протас правёў на лёдзе 13:47, нанёс 3 кідкі, заблакаваў 1 стрэл саперніка, здзейсніў 1 сілавы прыём і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

«Калгары» Ягора Шаранговіча і Іллі Салаўёва ў авертайм перамог «Сан-Хасэ» (3:2). Шаранговіч правёў на лёдзе 17:56 (з іх 2:58 у большасці, 1:54 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 3 кідкі (1 з іх міма), правёў 1 сілавы прыём, прайграў 1 укідванне і зарабіў паказчык карыснасці «-1» У сезоне ў Шаранговіча 77 гульняў, 57 (30+27) балаў, карыснасць «-24» і 6 хвілін штрафу.

Салаўёў правёў на лёдзе 18:19 (з іх 2:28 у меншасці), нанёс 3 кідкі, заблакаваў 1 стрэл саперніка, ужыў 3 сілавыя прыёмы, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Дэтройт» – «Вашынгтон» – 1:2 (0:0, 0:2, 1:0)

«Айлендэрс» – «Рэйнджэрс» – 4:2 (3:0, 0:2, 1:0)

«Тампа-Бэй» – «Каламбус» – 5:2 (1:1, 1:1, 3:0)

«Бостан» – «Караліна» – 1:4 (0:0, 1:2, 0:2)

«Фларыда» – «Атава» – 2:0 (2:0, 0:0, 0:0)

«Манрэаль» – «Філадэльфія» – 9:3 (1:0, 5:0, 3:3)

«Нью-Джэрсі» – «Таронта» – 2:5 (1:1, 1:2, 0:2)

«Далас» – «Бафала» – 3:2 (1:2, 2:0, 0:0)

«Нэшвіл» – «Вініпег» – 3:4 AT (1:3, 0:0, 2:0, 0:1)

«Каларада» – «Мінесота» – 5:2 (2:2, 3:0, 0:0)

«Сіэтл» – «Арызона» – 5:0 (2:0, 1:0, 2:0)

«Анахайм» – «Лос-Анджэлес» – 3:1 (1:1, 0:0, 2:0)

«Сан-Хасэ» – «Калгары» – 05:30