Усе навіны

Міхаіл Грабоўскі: «Шаранговіч не пабіў мой рэкорд па ачках за сезон, так што працягваем глядзець»

12 красавіка, 09:50

Беларускі экс-хакеіст НХЛ Міхаіл Грабоўскі пракаментаваў дасягненне беларускім форвардам «Калгары» Ягорам Шаранговічам адзнакі ў 30 закінутых шайбаў за рэгулярны чэмпіянат.

«Я быў так рады за яго – я пабіў рэкорд Андрэя Касціцына (26 шайбаў), і цяпер хтосьці пабіў мой рэкорд.

Цяпер мне трэба быць упэўненым, што я буду працаваць са сваімі дзецьмі, каб яны пабілі рэкорд Ягора.

Акрамя таго ён усё яшчэ не пабіў мо рэкорд па набраных ачках за сезон (58 ачкоў па гол+пас), таму я працягваю глядзець», – сказаў Грабоўскі.