АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Шаранговіч пра рэкорд сярод беларусаў у НХЛ: «Спадзяюся, зараз Грабоўскі дакладна мне патэлефануе – напэўна, да гэтага часу злуецца»
15 красавіка 2024, 09:12
Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч пракаментаваў свой рэкорд па колькасці ачкоў за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ сярод беларусаў, які да гэтага належаў Міхаілу Грабоўскаму.
15 красавіка ў матчы «рэгуляркі» НХЛ супраць «Арызоны» (6:5) Шаранговіч закінуў шайбу на 36-й хвіліне.
«Па-першае, сёння была рэальна класная гульня ў нашым выкананні. Што тычыцца рэкорду – гэта выдатна, перасягнуць дасягненне Міхаіла Грабоўскага. Ён – мой вялікі сябар, мы часта стэлефаноўваемся, ходзім на вячэры. Што ж, спадзяюся, зараз Міхась патэлефануе мне, бо ён не зрабіў гэтага, калі я зраўняўся з ім па лічбах. Напэўна, да гэтага часу злуецца», – сказаў Шаранговіч.