Усе навіны

«Металург» упершыню 3 год запар перамог у Экстралізе, паўтарыўшы трохразовую серыю «Юнацтва»

16 красавіка, 22:45

16 красавіка жлобінскі «Металург» перамог «Брэст» (4:0, 4:0 у серыі) у чацвёртым матчы фінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату Беларусі і стаў чэмпіёнам сезона-23/24.

Для каманды са Жлобіна гэта трэцяе золата ў Экстралізе запар пасля сезонаў 2021/22 і 2022/23.

Раней падобным дасягненнем тройчы адзначалася мінскае «Юнацтва», якое рабілася чэмпіёнам Беларусі ў 2004-06-х, 2009-11-х і 2019-21-х гадах.

Таксама трохгадовая серыя чэмпіёнстваў была ў мінскага «Цівалі» ў 1993-95-х гадах.