Усе навіны

Пушкоў пра выхад ў фінал Экстралігі: «Упэўнены, што да «Брэста» будуць ставіцца па-іншаму, – тут таксама могуць зрабіць добрую каманду»

16 красавіка, 08:30

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў пракаментаваў разгромнае паражэнне ад «Металурга» (0:4, 0-4 у серыі).

– Вельмі добрая серыя выйшла. Недзе ў нас не атрымалася першая гульня, але астатнія матчы ішлі шайба ў шайбу. Хлопцы стараліся, працавалі, але недзе нам не хапіла рэалізацыі. У сённяшнім матчы было дастаткова шанцаў, каб забіваць.

– У горадзе над Бугам была напісана вельмі прыгожая гісторыя. Як вам падаецца, наколькі «Брэст» стане стымулам і прыкладам для астатніх каманд Экстралігі, якія ніколі не замахваліся на высокі вынік?

– Выхад толькі ў фінал – гэта ўжо адно з дасягненняў каманды, якога не было тут ніколі. Узгадваю адно з першых інтэрв'ю, калі я толькі вярнуўся ў Беларусь, і задалі пытанне: што вы будзеце рабіць з камандай, калі кажуць: «Прыйшоў у Брэст – на кар'еры крыж». Думаю, што ў нас атрымалася памяняць і псіхалогію рабят, і ўвагу да каманды. Упэўнены, што зменіцца ўсё, і да «Брэста» будуць ставіцца па-іншаму, разумеючы, што тут таксама могуць зрабіць добрую каманду, тым больш ёсць зацікаўленыя людзі – кіраўніцтва клуба, вобласці і горада падтрымлівае каманду, – сказаў Пушкоў.