Усе навіны

Трэнер «Гомеля» Стась можа ўзначаліць «Юнацтва» (Sport5.by)

17 красавіка, 16:14

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась можа ўзначаліць «Юнацтва», паведамляе Sport5.by.

Зараз мінскі клуб узначальвае Віктар Касцючонак, кантракт якога заканчваецца 30 красавіка.

У мінулым сезоне Экстралігі «Юнацтва» вылецела ў першым раўндзе ад «Металурга» (1-4). «Гомель» у першым раўндзе прайшоў «Нёман» (4-1), а ў паўфінале таксама вылецеў ад «Металурга» (1-4).