Усе навіны

Сідараў аформіў «3+2» за «Саскатун» у чвэрцьфінальным матчы WHL

18 красавіка, 08:56

У чацвёртым матчы чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф WHL «Саскатун» у гасцях разграміў «Рэд Дзір» (7:0).

У пераможцаў беларускі форвард і праспект «Анахайма» Ягор Сідараў гуляў на правым флангу першага звяна, набраў 5 (3+2) ачкоў, нанёс 6 кідкоў, атрымаў 2 хвіліны штрафу і зарабіў паказчык карыснасці «+5».

У плэй-оф у яго 9 гульняў, 14 (10+4) ачкоў, паказчык карыснасці «+8», 10 хвілін штрафу.

Яго прызналі першай зоркай сустрэчы. Сідараў аформіў хет-трык у другой гульні запар.

Сідараў размяшчаецца на першым месцы ў спісе снайпераў і на трэцяй пазіцыі сярод бамбардзіраў у плэй-оф WHL.

«Саскатун» выйшаў у паўфінал WHL. Каманда чакае пераможцу пары «Мус-Джо» і «Свіфт Карэнт» (лік у серыі 3-1).