Усе навіны

Уладзіслаў Яроменка: «Дагэтуль не верыцца, што падняў Кубак Гагарына. Пераводжу дух дома»

12 траўня, 14:59

Абаронца магнітагорскага «Металурга» Уладзіслаў Яроменка падвёў вынікі мінулага сезона ў НХЛ.

– Як адпачываецца пасля такога насычанага сезону?

– Усё добра, пераводжу дух дома ў кампаніі родных і блізкіх. Прыемна падзяліць з імі радасць перамогі.

– Падняць Кубак Гагарына над галавой – гэта неверагодныя эмоцыі?

– Да гэтага часу не верыцца, што зрабіў гэта. Калі перамаглі ў апошнім матчы сэрыі, не разумеў, што адбываецца. Адразу ўсплёск эмоцый, затым – рэзкае спусташэнне пасля праведзенай працы.

– На вашым рахунку 3 (0 +3) ачкі ў 21 матчы плэй-оф. Хацелася б большага?

– У гульнях на выбыванне ў першую чаргу думаеш пра тое, каб прыносіць максімум карысці. А так, канешне, хочацца большага, – сказаў Яроменка.