Усе навіны

Сцяпан Фалькоўскі: «Хацелася дамагчыся лепшага выніку, але не атрымалася»

12 траўня, 22:07

Абаронца зборнай Беларусі Сцяпан Фалькоўскі падвёў вынікі майскіх матчаў супраць Расіі-25.

– Вельмі прыемная атмасфера, асабліва дома. Зладзілі свята заўзятарам, бо зборная Расіі прыехала.

Расія можа сабраць 6-7 каманд. Там сабралі добры склад і, вядома, яны майстравіцей будуць. Але краіны параўноўваць не будзем, бо ўсе разумеюць маштабы. Зразумела, што хацелася дамагчыся лепшага выніку, але не атрымалася.

У нас таксама добрыя хлопцы. Сабралі самых лепшых. У нас усё наперадзе яшчэ, бо моладзь моцная, – сказаў Фалькоўскі.