Tribuna/Хакей/Блогі/Раптоўнае знікненне гэтага абаронцы са складу проста перад матчам галоўны трэнер «Дынама» Мінск назваў цудам. А вінаваты ва ўсім футбол

Раптоўнае знікненне гэтага абаронцы са складу проста перад матчам галоўны трэнер «Дынама» Мінск назваў цудам. А вінаваты ва ўсім футбол

Расказваем, што здарылася з Дзмітрыем Корабавым.

Аўтар — Pam-pam
10 сакавіка, 10:33
Раптоўнае знікненне гэтага абаронцы са складу проста перад матчам галоўны трэнер «Дынама» Мінск назваў цудам. А вінаваты ва ўсім футбол

8 сакавіка на лёдзе «Мінск-Арэны» адбыўся чацвёрты матч 1/8 фіналу паміж мінскім і маскоўскім «Дынама» – госці вырвалі перамогу ў авертайме 3:2 і давялі лік у серыі да камфортных для сябе 3-1 перад вяртаннем у сталіцу РФ.

Магчыма, мінчукам для надзейнасці не хапіла высілкаў свайго асноўнага абаронцы Дзмітрыя Корабава, які хоць і значыўся у заяўцы на гульню, на лёдзе не з'явіўся.

На прэс-канферэнцыі пасля матчу пра адсутнасць гульца спыталі ў галоўнага трэнера «Дынама» Дзмітрыя Квартальнаву. Адказ атрымаўся трошкі загадкавым:

«(Пасля доўгай паўзы) Пра Корабава ўвогуле казаць не буду. Спытайце ў каго-небудзь іншага. Гэта ўвогуле б####ь [блін]... нейкі цуд адбыўся…», – сказаў спецыяліст.

Няма Корабава і ў выязным складзе на 5-ы матч серыі, які адбудзецца 10 сакавіка ў Маскве.

Дык а што адбылося?

За некалькі хвілін да пачатку матча ў тэлеграм-канале з'явілася такое паведамленне.

Квартальны нічога ўдакладняць не стаў, клуб таксама абышоўся без дэталяў, але яны сталі вядомыя «Трыбуне».

Перад матчам хакеісты праводзяць «сухую» размінку – то-бок не на лёдзе. Часта для гэтага яны пасуюцца футбольным мячом, які дасылаюць адзін аднаму па паветры і намагаюцца не даць яму апусціцца на зямлю. Уласна, тым і забаўляліся мінскія дынамаўцы ў пятніцу.

У нейкі момант Корабаў пацягнуўся за мячом, але з крыкам паваліўся на зямлю. Спярша партнёры падумалі, што ветэран жартуе, бо ён вядомы майстар розыгрышаў і прышпілаў. Але Корабаў трымаўся за нагу і паклікаў сабе доктара. Пасля гэтага стала зразумела, што праблема зусім не жартоўная. Наколькі нам вядома, у хакеіста дыягнаставанае расцяжэння, хаця на сёння ён не ўнесены ў спіс траўмаваных «Дынама».

У сезоне-2023/24 Корабаў правёў 54 матчы ў КХЛ, у якіх закінуў 2 шайбы і зрабіў 3 асісты. Акрамя таго, 6 сакавіка ў трэцім матчы серыі супраць маскоўскага «Дынама» ён аддаў выніковую перадачу пры першым узяцці варот суперніка. Для яго гэта быў 100-ы (24+76) бал у 542 гульнях КХЛ. З іх 8 (3+5) пунктаў набраныя ў 26 гульнях у Кубках Гагарына.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты