Усе навіны

Квартальнаў пра няўдзел Корабава ў матчы «Дынама»: «Гэта наогул, #####, нейкі цуд»

8 сакавіка, 23:35

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў адсутнасць абаронцы Дзмітрыя Корабава ў чацвёртым матчы першага раунда плэй-оф КХЛ з маскоўскім «Дынама». Пры гэтым хакеіст быў указаны ў заяўцы.

Нагадаем, 8 сакавіка мінскае «Дынама» ў чацвёртым матчы прайграла маскоўскаму «Дынама» з лікам 2:3 АТ (0:0, 1:0, 1:2, 0:1). Рахунак у серыі – 1:3. Наступная сустрэча адбудзецца 10 сакавіка ў Маскве.

«Пра Корабава ўвогуле казаць не буду. Спытайце ў каго-небудзь іншага. Гэта ўвогуле ##### [блін]... нейкі цуд адбыўся», – сказаў Квартальнаў.