Усе навіны

Кіраўнік ФХБ Багдановіч пра паразу ад Расіі: «Гэта дае нам магчымасць рухацца далей, таму што разумеем, дзе не дапрацоўваем»

12 траўня, 16:09

Кіраўнік ФХБ Аляксандр Багдановіч падвёў вынік серыі матчаў паміж зборнымі Беларусі і Расіі.

– Пройгрыш хвалюе любога спартсмена, гэта не можа не выклікаць нейкіх эмоцый. Але паразы даюць нам магчымасць рухацца далей, таму што мы разумеем, дзе недапрацоўваем, да чаго трэба імкнуцца. Можа, мы недапрацавалі ў плане ацэнкі суперніка.

Карысць ад гэтых матчаў вялікая: мы спаборнічаем з адной з наймацнейшых каманд свету, гэта бясцэнны вопыт для нашых гульцоў. І для нашай зборнай гэта добрая магчымасць праверыць сябе, паглядзець, што мы з сябе ўяўляем, якія ў нас ёсць мінусы. Гэта экзамен для нашай моладзі, якую мы развівалі на працягу апошніх гадоў, і ў нас зʼявіліся новыя гульцы, – сказаў Багдановіч.