Tribuna/Хакей/Блогі/Як ухіляцца ад адказу на пытанне. Майстар-клас ад галоўнага трэнера жлобінскага «Металурга»

Як ухіляцца ад адказу на пытанне. Майстар-клас ад галоўнага трэнера жлобінскага «Металурга»

Нечаканачка.

Аўтар — Pam-pam
16 сакавіка, 19:51
Як ухіляцца ад адказу на пытанне. Майстар-клас ад галоўнага трэнера жлобінскага «Металурга»

У чацвёртым матч серыі 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі жлобінскі «Металург» на сваім лёдзе адолеў «Юнацтва» (3:1). Пасля матчу галоўны трэнер гаспадароў Дзмітрый Краўчанка своеасабліва адказаў на пытанне аб тым, што яго каманда зняла праклён «Чыжоўка-арэны» – да пераможнай гульні, якая адбылася 12 сакавіка жлобінская каманда не магла абгуляць «Юнацтва» на іх хатняй пляцоўцы ў 11 матчах запар. Спецыяліст сказаў, што ён «у доміку».

Журналістка дзяржТБ пракаментавала пацешную сітуацыю ў сваім інстаграм. Алена Куракіна заявіла, што не чула адказ.

Над рэакцыяй спецыяліста ў сетцы ўжо жартуюць.

«Металург» вядзе ў серыі 3-1. Наступная гульня адбудзецца 18 сакавіка ў Мінску.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты