Tribuna/Хакей/Блогі/Вось хто з беларусаў набiраў нямала балаў у НХЛ да Шаранговiча: 50+ ачкоў у чацвярых, Салей > Кальцоў

Вось хто з беларусаў набiраў нямала балаў у НХЛ да Шаранговiча: 50+ ачкоў у чацвярых, Салей > Кальцоў

Новы рэкорд можна i ўмацаваць.

Аўтар — Pam-pam
15 красавіка 2024, 18:50
Вось хто з беларусаў набiраў нямала балаў у НХЛ да Шаранговiча: 50+ ачкоў у чацвярых, Салей > Кальцоў

У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ 15 красавіка «Калгары» дома адолеў «Арызону» з лікам 6:5. У канцы другога перыяда беларускi форвард гаспадароў Ягор Шаранговіч закінуў сваю 31-ю шайбу ў сезоне.

Пасля гэтага на рахунку Шаранговiча стала 59 (31+28) ачкоў – такiм чынам, ён пабіў рэкорд па балах у «рэгулярцы» НХЛ сярод беларускiх гульцоў, якi належыў цяперашняму рэжымнiку Міхаілу Грабоўскаму. Той у сезоне-2010/11 у складзе «Таронта» набраў 58 (29+29) ачкоў.

За дасягненнем Шаранговіча на арэне назірала яго сям'я – жонка Дарʼя і сын Крысціян.

Пасля матча Шаранговiч сціпла каментаваў, што самае важнае – перамога, але ўсё ж прызнаўся, што i пра рэкорд памятае.

«Выдатна перасягнуць дасягненне Міхаіла Грабоўскага. Ён – мой вялікі сябар, мы часта стэлефаноўваемся, ходзім на вячэры. Што ж, спадзяюся, зараз Міхаiл патэлефануе мне, бо ён не зрабіў гэтага, калі я зраўняўся з ім па лічбах. Напэўна, да гэтага часу злуецца», – заявiў гулец у студыі клубнага канала, яўна ў жарт сказаўшы апошнюю фразу.

Мы ж узгадаем найлепшыя сезоны беларускiх гульцоў у НХЛ да Шаранговiча.

Кантстанцін Кальцоў

Экс-хакеiст, якi загінуў у сакавіку 2024-га, правёў усе свае тры сезоны ў НХЛ у джэрсі «Пітсбурга». У сезоне-2003/04 ён вызначыўся 29 ачкамі, забіўшы 9 шайб і аддаўшы 20 асістаў за 82 гульнi. А яшчэ ў гэты гульнявы год ён устанавiў антырэкорд беларусаў па каэфіцыенце карыснасці, «-30» – у Шаранговіча гэты паказчык пакуль «-29».

Кантстанцін Кальцоў

Руслан Салей

Рэкардсмен сярод беларускiх хакеiстаў па колькасці сезонаў у наймацнейшай лізе свету (14) быў абаронцам, што не перашкаджала зарабляць часам немалую колькасць балаў. У сезоне-2006/07 легендарны гулец набраў 32 ачкі ў 82 гульнях «Фларыды» – 6 шайб і 26 асістаў.

Руслан Салей

Сяргей Касціцын

Гэты форвард добра паказваў сябе ў сезоне-2010/11. У форме «Нэшвіла» Касціцын-малодшы набраў 50 ачкоў за рэгулярны сезон – забіў 23 шайбы і аддаў 27 перадач у 77 гульнях. «Прэдатарз» тады выйшлі ў плэй-оф, дзе беларускі форвард дадаў да сваёй статыстыкі яшчэ пяць асiстаў.

Сяргей Касціцын

Уладзімір Цыплакоў

Для гэтага форварда, якога не стала ва ўзросце 50 гадоў у 2019-м, самым вынiковым у НХЛ аказаўся сезон-1997/98 за «Лос-Анджэлес Кінгз». Цыплакоў выходзіў на лёд у 73 матчах «рэгуляркi», у якіх набраў 52 (18+34) ачкі.

Уладзімір Цыплакоў

Андрэй Касціцын

У старэйшага з братоў найлепшы сезон – 2007/08. Цяперашнi гулец каманды Лукашэнкi тады за «Манрэаль» набраў 53 (26+27) ачкі у 78 матчах. Каманда прабілася ў плэй-оф, дзе Касціцын правёў яшчэ 12 сустрэч, забіўшы ў іх 5 шайб і аддаўшы 3 асістам.

Андрэй Касціцын

Дарэчы, у студзені гэтага года Шаранговіч дагнаў Касціцына-старэйшага па колькасці хет-трыкаў у НХЛ.

Міхаіл Грабоўскі

У сезоне-2011/12 форвард спыніўся на адзнацы ў 51 (23+28) ачко, а за год да таго набраў 59. Пра рэкордны сезон форварда мы на днях распавядалi падрабязна.

Міхаіл Грабоўскі

Шаранговіч яшчэ можа ўмацаваць рэкорд. «Калгары» засталося правесці ў рэгулярным чэмпіянаце два паядынкі: 17 красавіка ў гасцях з «Ванкуверам» і 19 красавіка дома з «Сан-Хасэ». У плэй-оф ужо не трапiць – каманда з 79 ачкамі ідзе на 13-м месцы.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты