Усе навіны

Фільм «Дзесяць жыццяў Мядзведзя» знік з конкурсу «Лістападзік» і з пракату

5 лістапада 2022, 23:28

Фільм «Дзесяць жыццяў Мядзведзя» Андрэя Кудзіненкі знік з раскладу конкурсу дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік», а таксама з камерцыйнага пракату, які праходзіць па-за рамкамі кінафестывалю.

Сеанс павінен быў прайсці ў мiнскім кінатэатры «Піянер».

Фiльм прыбралі з пракату пасля афіцыйнага ліста з Міністэрства культуры, сцвярджае «Священный Белавуд».

«Дзесяць жыццяў Мядзведзя» – гэта кінакомікс па матывах жыцця алімпійскага чэмпіёна па вольнай барацьбе Аляксандра Мядзведзя:

Фільм быў зняты на студыі «Першая Кінавідэакампанія» прадзюсара Віктара Лабковіча з дапамогай афіцыйнага дзяржтэндэра на бюджэтныя грошы.

Падчас здымак праекту Віктара Лабковіча арыштавалі. Ён правёў у СІЗА год.

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android iOS