Усе навіны

Глеб, Рутэнка, Смольская, Недасекаў і Гарнасько сталі членамі камісіі спартсменаў «НАК» Лукашэнкi

17 траўня, 16:51

16 і 17 траўня быў сфарміраваны новы склад камісіі спартсменаў «НАК» Лукашэнкі, у якую ўваходзяць 10 чалавек.

Восем з іх вызначылі на «форуме атлетаў»: членамі камісіі сталі кіраўнік ФХБ Аляксандр Багдановіч, член выканкама АБФФ Аляксандр Глеб, кіраўнік БФТ Сяргей Рутэнка, біятланістка Дынара Смольская, экс-фрыстайлістка Ала Цупер, экс-гімнастка Кацярына Галкіна, лёгкаатлет Максім Недасекаў і гімнастка Аліна Гарнасько. 17 траўня выканкам «НАК» нібыта «для забеспячэння справядлівага балансу ў камісіі з пункту гледжання гендэрнай роўнасці і прадстаўніцтва відаў спорту» зрабіў членамі экс-біятланістку Людмілу Калінчык і канькабежца Ігната Галавацюка.

Адзначым, усе новыя члены камісіі раней былі заўважаныя ў публічнай падтрымцы рэжыму Лукашэнкі ў той ці іншай форме.

Нагадаем, папярэдні раз склад камісіі публічна прызначалі ў 2021 годзе. Тады былі абвешчаныя шэсць членаў: Багдановіч, прызначаны старшынёй, Галкіна, Цупер, а таксама Міхаіл Грабоўскі, Кацярына Карстэн і Максім Мірны. Яшчэ тры члены далей называліся ў паведамленнях пра працу камісіі: гэта былі Калінчык, Дзмiтрый Нікуленкаў і Уладзімір Карыцька.