Усе навіны

МАК адновіць у правах НАК КНДР, раней бан беларусаў і расіян быў працягнуты

6 снежня 2022, 21:42

Міжнародны алімпійскі камітэт адновіць у правах НАК КНДР.

Як паведаміў дырэктар дэпартамента МАК па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Джэймс Маклеад, адхіленне НАК КНДР не будзе працягнута. Яно завершыцца 31 снежня.

Раней Паўночная Карэя адмовілася ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях-2020 у Токіа, растлумачыўшы гэта рызыкамі пандэміі каранавіруса, з-за чаго ў верасні 2021 года НАК атрымаў адхіленне да канца 2022 года.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.