Усе навіны

Беларускі паралімпіец: «Я б прыбраў атлетаў з Беларусі і Расіі з усіх спаборніцтваў на 50 гадоў. Чыноўнікі кажуць, што спартсмены не павінны пакутаваць – а што, украінцы павінны?

5 лютага 2023, 13:10
5

Чалавек з групай інваліднасці і вялікім досведам у паралімпійскім спорце ананімна выказаўся Tribuna.com наконт санкцый накладзеных на беларускі спорт.

– Якое ў вас стаўленне да санкцый, якія наклалі на беларускі спорт, у тым ліку паралімпійскі?

– Лічу, што пакаранне абсалютна заслужанае. Як ужо казаў, я на баку Украіны, таму падтрымліваю бан. Наогул лічу, што зараз прымяняецца мяккае пакаранне. З улікам таго, як паступаюць Расія і Беларусь, трэба ў прынцыпе выключыць з сусветнага спорту атлетаў з гэтых краін, у першую чаргу тых, хто падтрымлівае рэжымы. Я б прыбраў атлетаў з Беларусі і Расіі з усіх спаборніцтваў на 50 гадоў. Чыноўнікі кажуць, што спартсмены і паралімпійцы не павінны пакутаваць – так прабачце, а што, украінцы павінны пакутаваць?

А наогул я бы пачысціў увесь паралімпійскі спорт — не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Таму што ў ім ужо шмат не інвалідаў. Проста дзяржавы маюць свае мэты, запускаюць усімі спосабамі туды тых, хто з’яўляецца здаровым, - сказаў суразмоўца Tribuna.com.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.