Усе навіны

Адміністрацыя Макрона ўзяла да ўвагі факты падтрымкі расійскімі спартсменамі вайны, адпраўленыя украінскім журналістам

2 лістапада, 23:53

Выпускны рэдактар Watchers Арцём Худалееў адправіў два электронныя лісты ў адміністрацыю прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона наконт магчымага ўдзелу расійскіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Парыжы.

У першым лісце былі пералічаныя факты падтрымкі расейскімі барацьбітамі Заўрам Угуевым, Заурбекам Сідаковым і Абдулрашыдам Садулаевым вайны і адзначалася, што іх магчымы ўдзел у Алімпіядзе ператворыць яе ў мерапрыемства па рэкламе вайны і генацыду ўкраінцаў.

Другі ліст датычыўся Інала Тасоева, Яго Абуладзе, Мадзіны Таймазавай і іншых расійскіх дзюдаістаў, якія падтрымліваюць вайну.

У адказах на абодва лісты гаварылася, што яны былі атрыманы адміністрацыяй Макрона і інфармацыя, прыведзеная ў іх, узята да ўвагі.