Усе навіны

Tribuna.com аб'яўляе вакансію SEO-спецыяліст (junior/middle)

16 лістапада, 18:02

Tribuna.com – вядучае лічбавае спартыўнае выдавецтва Беларусі, таксама мы маем праекты, арыентаваныя на эўрапейскія рынкі.

Сукупная аўдыторыя нашых прадуктаў у Беларусі і свеце прывесіла 15 мільёнаў чалавек і працягвае ўвесь час расці.

Наша мэта – развіццё незалежных медыя і будаўніцтва высокатэхналагічнага прадукта сусветнага ўзроўню ў Беларусі.

Мы глыбока верым у экспертнасць і прафесійныя веды. Наш падыход гэта лёгкасць, гнуткасць у прыняцці рашэнняў, а менеджмент працоўных працэсаў дазваляе імкліва расці і будаваць кар'еру ўнутры кампаніі. Для нас важны ўклад кожнага ў працэсе стварэння прадукта, бо наш спецыяліст зʼяўляецца экспертам і непасрэдна ўдзельнічае ва ўсіх працэсах.

Зараз у пошуку SEO-спецыяліста Junior/Middle ўзроўню – вы можаце стаць часткай нашай крутой каманды.

У задачы ўваходзіць:

🔸Збор і кластарызацыя семантычнага ядра;

🔸Пастаноўка тэхнічных заданняў капірайтэр;

🔸Правядзенне тэхнічнага аўдыту сайта, падрыхтоўка тэхнічных заданняў на выпраўленне памылак;

🔸Правядзенне ўнутранай і знешняй аптымізацыі сайта;

🔸Правядзенне маніторынгу пошукавага трафіку і бачнасці сайта;

🔸Вядзенне справаздачнасці пра праведзенную працу і выніках;

🔸Асноўная задача: павышэнне наяўных пазіцый і рост трафіку

🔸Вучыцца!

Ад вас:

🔸Мае досвед працы ў SEO ад 1 года;

🔸Разумее прынцыпы працы алгарытмаў пошукавых сістэм;

🔸Умее працаваць з вялікімі семантычнымі ядрамі;

🔸Разумее, што ўяўляе сабой унутраная і знешняя аптымізацыя сайта;

🔸Умее самастойна аналізаваць інфармацыю і прымаць рашэнні на аснове даных;

🔸Упэўнена выкарыстоўвае сістэмы аналітыкі, сэрвісы (Ahrefs і Serpstat) і праграмы (Netpeak Spider, Screaming Frog, SEO PowerSuite, KeyCollector, KeyAssort);

🔸Мае цікавасць да тэматыкі, жаданне быць у курсе ўсіх апошніх змен і новаўвядзенняў.

Стане дадатковым плюсам:

🔸Веданне англійскай мовы на ўзроўні B1 і вышэй, ці іншай еўрапейскай мовы.

Для вас:

🔸Праца ў адной з найлепшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы, якія ўключаюць найбуйнейшыя сусветныя гео;

🔸Магчымасць непасрэдна ўдзельнічаць у выбары тэхнічных і прадуктовых рашэнняў;

🔸Магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды і адразу прымяніць іх на практыцы для вялікай аўдыторыі;

🔸Адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;

🔸Выдатны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць і працаваць выдалена :)

🔸Сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Запаўняйце форму для падачы на вакансію «SEO-спецыяліст (junior/middle)» тут.

Таксама адкрыта пазіцыя Senior SEO-спецыяліста