Все новости

Прэзідэнт Нарвежскай канфедэрацыі спорту: «Расчараваныя, што на АГ будуць выступаць спартсмены з расійскімі і беларускімі пашпартамі»

8 снежня, 22:12

Прэзідэнт Нарвежскай канфедэрацыі спорту Зайнэб Аль-Самараі пракаментавала рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) пра допуск беларускіх і расійскіх спартсменаў да АІ-2024 у статусе індывідуальных нейтральных атлетаў.

«Мы расчараваныя тым, што зараз на Алімпіядзе выступяць нейтральныя спартоўцы з расійскімі і беларускімі пашпартамі.

Нарвежскі спорт асуджае агрэсію і ўварванне Расіі ва Украіну. Сітуацыя ва Украіне мае сур'ёзныя наступствы для ўкраінскага народа і ўкраінскага спорту, і салідарнасць нарвежскага спорту з імі бясспрэчная.

Мы павінны прызнаць, што Нарвегія разам з іншымі паўночнымі краінамі заўсёды была ў меншасці ў гэтым пытанні на міжнародным узроўні. Таму гэтае рашэнне не дзіўна», – сказала Аль-Самараі.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.