АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Экс-бос брэсцкага «Дынама» Зайцаў быў на адкрыцці фонду рэжымных «вайскова-патрыятычных клубаў» («Белсат»)
20 траўня, 17:30
19 траўня адбылося адкрыццё «дабрачыннага фонду» «Маладая гвардыя», накіраванага на падтрымку 18 «ваенна-патрыятычных клубаў» пры «ўнутраных войсках» Лукашэнкі. У такіх «клубах» дзяцей і падлеткаў выхоўваюць у парадыгме рэжымнай ідэалогіі і навучаюць весці баявыя дзеянні.
Паводле паведамлення Telegram-канала «ўнутраных войскаў», ва ўказаным мерапрыемстве ўдзельнічаў Аляксандр Зайцаў. Як перадае «Белсат», гэта быў менавіта былы кіраўнік брэсцкага «Дынама» і «Руха», вядомы як «кашалёк Лукашэнкі».
Таксама прысутнічалі так званы намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў, кіраўнік прапагандысцкай БТРК Іван Эйсмант, неназваныя «прадстаўнікі асацыяцыі прадпрымальнікаў» і супрацоўнікі дзяржСМІ.