Tribuna/Іншыя/Блогі/Як белспорт сустрэў 2024-ы: Глеб з песняй адэпта вайны, які быў і на экране футбаліста года, Драгун у Маямі і нават першая трэніроўка

Як белспорт сустрэў 2024-ы: Глеб з песняй адэпта вайны, які быў і на экране футбаліста года, Драгун у Маямі і нават першая трэніроўка

Вялікая падборка.

1 студзеня, 19:00
1
Як белспорт сустрэў 2024-ы: Глеб з песняй адэпта вайны, які быў і на экране футбаліста года, Драгун у Маямі і нават першая трэніроўка

Наступіў 2024-ы – а значыць, прыйшоў час традыцыйнага паста пра тое, як у белспорце сустракалі Новы год.

Брамнік Аляксандр Гутар правёў свята разам з жонкай Марынай. Навагодняя ноч у сям'і атрымалася значна больш святочнай, чым калядная.

Новаспечаны нападаючы тульскага «Арсенала» Іван Бахар выклаў фота з сям'ёй абаронцы «Гомеля» Канстанціна Кучынскага. Падпісанты за рэжым не ўпершыню дэманструюць сваё даўняе моцнае сяброўства.

Вячаслаў Глеб правёў ноч на лецішчы ў коле сяброў.

Экс-капітан БАТЭ Валерый Бачароў – дома з жонкай і дзіцем.

А вось яшчэ адзін былы капітан барысаўчан Станіслаў Драгун сустрэў 2024-ы з сям'ёй і сябрамі ў ЗША – у цёплым Маямі, дзе нават паспеў схадзіць на матч НХЛ.

Браты Дзмiтрый і Аляксей Анцілеўскія таксама сабраліся ў сямейным коле.

А вось футбаліст 2023 года Беларусі Макс Эбонг паказаў кадр са сваім дзядулем (тым самым, што некалі не плаціў за электрычнасць у доме) з не вельмі вясёлым па цяперашнім часе суправаджэнні на тэлеэкране. У Эбонга была ўключаная адна з навагодніх праграм прапагандысцкага расiйскага ТБ, якое і такія зараз ператварае ў «парад» падтрымкі вайны ва Украіне.

На экране Эбонг зафіксаваў лідэра гурта «Любэ» Мікалая Растаргуева – і гэта было не адзіным перасячэннем з ім у белспорце: у сям'ю Аляксандра Глеба дашлі аніматары ў вобразах Дзеда Мароза і Снягуркі, і член выканкама АБФФ вырашыў выканаць з іх дапамогай песню «Любэ» «Конь». Растаргуеў – не выпадковы ўдзельнік прапагандысцкіх праграм: ён і да вайны шмат гадоў падтрымліваў прарасiйскіх акупантаў украінскага Данбаса, а зараз паслядоўна выступае за вайну.

Рэжымнік Глеб, апроч песні, разам з жонкай пакінуў святочныя пажаданні.

А разам з падпісантам за рэжым Уладзіславам Клімовічам (ён муж падчарыцы Глеба) сям'я запісала танец.

Былі аніматары і ў чэмпіёна Беларусі-2023 з мiнскім «Дынама» Аляксандра Сялявы. Вось такімі танцамі падзялілася жонка паўабаронцы Дар'я.

Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» Максім Мякіш і Вадзім Пабудэй у кампаніі расійскага аднаклубніка Кірыла Глушчанкова, прарэжымнага падпісанта Данілы Нячаева і гульца расійскага «мінора» Рамана Вягеры сустракалі свята ў караоке.

Сем'і Алега Верацілы і Сяргея Кісляка сустрэлі Новы год разам – такая ў экс-футбалістаў зборнай традыцыя.

Найлепшы футбаліст ЧБ-2023 Уладзіслаў Марозаў паказаў сябе і ёлку.

Брамнік зборнай Беларусі Павел Паўлючэнка зладзіў нешта падобнае да піжамнай вечарыны.

Таксама з жонкай і дачкой сустрэў год баскетбаліст французскага «Бура» Максім Салаш.

І яшчэ адна такая ж сустрэча – ад хакеіста «Вашынгтона» Аляксея Протаса.

У Ягора Шаранговіча былі вельмі насычаныя суткі. Спачатку хакеіст павіншаваў з днём нараджэння сваю жонку Дар'ю, затым дапамог «Калгары» абыграць «Філадэльфію», а пасля паспеў на навагоднюю вечарыну.

Свабодная экс-баскетбалістка Алена Леўчанка ў сваім інстаграме прызналася, што адыходзячы год быў для яе цяжкім, і пакінула пажаданні на 2024-ы.

Навагоднім пастом у інстаграме падзяліліся рэжымныя біятланісты Дзінара і Антон Смольскія.

Экс-Алімбекава разам з сынам схадзіла на ёлку каля Палаца Рэспублікі.

Яшчэ адна беларуская біятланістка i падпiсантка за рэжым Ірына Лешчанка таксама правяла свята ў коле сям'і.

Навагодняе фота і пажаданне быць шчаслівымі ад алімпійскай чэмпіёнкі Надзеі Скардзіна.

Аляксандра Сасновіч сустрэла год у Аўстраліі, дзе пачынаецца тэнісны сезон.

Рэжымніца Арына Сабаленка перадала віншаванні ад сваёй маці.

Крысціна Ціманоўская правяла Новы год са сваім хлопцам і падзялілася відэа з навагоднімі цацкамі.

І фатаграфіяй салатаў.

Падпісантка за рэжым і з нядаўняга часу кандыдатка ў «парламент» Лукашэнкі Анастасія Мірончык-Іванова новы год правёў у Слуцку. Поп-скакуха выклала сторысы са святочным сталом і салютам.

Свабодны экс-гандбаліст Канстанцін Якаўлеў у навагоднюю ноч гуляў з дзецьмі па Сафійскай плошчы ў Кіеве.

Даволі сціплы стол ад кіраўніка БФФС Аляксандра Апейкіна.

Бягуха Святлана Кудзеліч правяла свята ў вобразе Снягуркі.

І падкалола мужа-трэнера Ігара Жаваранка ў віншавальнай сторыс.

Меліціна Станюта праводзіла стары год з глінтвейнам.

Экс-гіманастка выклала пост, у якім пажадала, каб будучы год быў больш шчаслівым.

А вось баксёр Дзмітрый Асанаў сустрэў новы год у Дубаі, дзе ўжо правёў першую трэніроўку ў 2024-м.

Напрыканцы адзначым, што мы не знайшлі ніводнага фота з традыцыйнымі навагоднімі зваротамі палітыкаў па тэлевізары – толькі рэжымнік Максім Недасекаў ужо бліжэй да вечара 1 студзеня выклаў запіс са сваім кумірам Аляксандрам Лукашэнкам.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты