Усе навіны

Украінская фіналістка АГ Бурак: «Вы хочаце сказаць, што спорт па-за палітыкай? Скажыце гэта 220 спартсменам і трэнерам, якія загінулі»

9 лютага 2023, 17:55

Украінская фіналістка Алімпійскіх гульняў Алена Бурак выказалася наконт магчымага допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Вітаю, я Алена Бурак. Я чалец нацыянальнай зборнай па акадэмічнаму веславанню, заслужаны майстар спорту і фіналістка Алімпійскіх гульняў. Сёння я звяртаюся да Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Вы кажаце, што спорт па-за палітыкай? Скажыце гэта 220 спартсменам і трэнерам, якія ўжо загінулі падчас поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Скажыце гэта спартсменам, якія зараз не могуць выступаць на міжнародных стартах, бо ў іх няма доступу да трэніровак. Гэта мой мужчына, ён беларус і ён у шэрагах ЗСУ абараняе Украіну. Ён быў паранены.

Расійскія спартсмены кажуць, што мы намагаемся скрасці іх Алімпійскую мару. Але што сказаць тым спартоўцам, якія паклалі сваю алімпійскую мару побач са сваім жыццём на фронце?

Сёння я заклікаю МАК не разглядаць пытанне пра допуск расійскіх і беларускіх спартсменаў», – сказала Бурак.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.