Усе навіны

Беларус Юрэня заваяваў алімпійскую ліцэнзію

9 траўня, 18:11

9 траўня ў венгерскім Сегедзе праходзіць адбор на АГ ў веславанні на байдарках і каноэ.

Адбыліся чатыры фіналы, алімпійскія ліцэнзіі атрымалі толькі пераможцы і сярэбраныя прызёры вырашальных заездаў.

На дыстанцыі 1000 м у мужчын беларус Алег Юрэня заняў першае месца. Ён пераадолеў дыстанцыю за 3.30,30. На другім месцы прадстаўнік Даніі Рэнэ Поўльсэн (3:30,97).

3 траўня міжнародная федэрацыя вяслярнага спорту дапусціла да ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў да алімпійскага адборачнага турніру па веславанні на байдарках і каноэ ў Венгрыі.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 22 ліцэнзію на АГ-2024: раней паступілі сем у барацьбе, па тры ў плаванні і цяжкай атлетыцы, па дзве ў прыжках на батуце і акадэмічным веславаннi, а таксама па адной у веславаннi на байдарках і каноэ, веласпорце, тхэквандо і стральбе. Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.