Усе навіны

Беларуска Трушкіна заваявала алімпійскую ліцэнзію

9 траўня, 18:22

9 мая ў венгерскім Сегедзе праходзіць адбор на АГ у веславанні на байдарках і каноэ.

Адбыліся чатыры фіналы, алімпійскія ліцэнзіі атрымалі толькі пераможцы і сярэбраныя прызёры вырашальных заездаў.

На дыстанцыі 200 м у жанчын беларуская канаэістка Юлія Трушкіна заняла першае месца. У фінальным заплыве яна пераадолела дыстанцыю за 45,97. На другім месцы прадстаўніца Венгрыі Кінча Такач (46,26).

3 траўня міжнародная федэрацыя вяслярнага спорту дапусціла да ўдзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў да алімпійскага адборачнага турніру па веславанні на байдарках і каноэ ў Венгрыі.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 23 ліцэнзіi на АГ-2024: раней паступілі сем у барацьбе, па тры ў плаванні i цяжкай атлетыцы, па дзве ў прыжках на батуце, акадэмічным веславанні i веславанні на байдарках i каноэ, а таксама па адной у веласпорце, тхэквандо і стральбе. Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.