Усе навіны

Шантаровіч пра міжнародны бан: «Не патрэбная іншым дзяржавам канкурэнцыя. Яны хочуць проста жыць камфортна»

16 траўня 2023, 12:33

Старшы трэнер зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч пракаментаваў адхіленне каманды ад міжнародных стартаў, а таксама допуск ад ICF для беларусаў у нейтральным статуце.

«Калі нас адхілялі ў 2016 годзе, яны думалі пра нейкую канкурэнцыю? Не.

Проста трэба было пэўнай групе дзяржаў тыя квоты дабраць, якіх у іх не хапала.

Рубанулі, не разумеючы, за любую зачэпку, якая можа быць.

Таму і тут прысутнасць вось гэтай зараз міжнароднай камісіі, якая будзе… Любая зачэпачка будзе. Не патрэбна ім канкурэнцыя. Яны жадаюць проста жыць камфортна.

У нас вельмі багатыя напрацоўкі ёсць, і двоек, і чацвёрак. Стварыць унутраную канкурэнцыю, міжнародную [на ЧС] у Дуйсбургу, адабрацца [на АГ-2024] і год вельмі сур'ёзна падрыхтавацца», – сказаў Шантаровіч.

Адзначым, што Шанатровіч з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.