Усе навіны

Шурмей пра загінулага заснавальніка «Белага легіёну» Лазоўскага: «Сапраўдны чалавек, сапраўдны беларус»

19 чэрвеня, 17:34

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-грэбец і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей расказаў пра свайго загінулага пад Бахмутам пабраціма-каліноўца і аднаго з заснавальнікаў «Белага легіёна» Міраслава Лазоўскага.

– Мы ўсе яго ўспамінаем. Нам усім вельмі не хапае генерала Мыш, як усе жартавалі. Хаця я яго заўсёды з самага пачатку называў Мірык.

Ну, гэта адзін з тых людзей, якія... Гэта сапраўдны беларус.

Мне не проста адказваць на гэтае пытанне, таму што я з ім вельмі пасябраваў, пазнаёміўся толькі тут на вайне, нажаль.

У нас агульныя сябры. Я ведаў пра яго да прыезду ва Украіну, чуў пра яго.

Вельмі з ім пасябраваў. Чым ён мне запомніўся? Усім.

– Які ён быў?

– Проста сапраўдны чалавек, сапраўдны беларус.

Сапраўдны камандзір, які не служыў у беларускай арміі, але разам з тым гэта, безумоўна, валодае вялізным ваенным талентам, – сказаў Шурмей.