Усе навіны

Марына Ліцвінчук: «Моладзь трэба берагчы. Ім вельмі складана выконваць тую нагрузку, якую нам даваў Галіцкі»

29 жніўня, 21:25

Падпісантка за рэжым Марына Ліцвінчук падзялілася меркаваннем аб выступленні беларускіх маладых спартсменаў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Ці паказвае наша моладзь добры час цяпер?

– Маладыя хлопцы вельмі добра прагрэсуюць, і ў байдарцы, і ў каноэ, гэта вельмі прыемна, таму што добры вынік нараджаецца толькі ў канкурэнцыі.

Моладзь трэба берагчы, дазавана даваць ім нагрузку, бо ім вельмі складана выконваць тую нагрузку, якую нам даваў Генадзь Мікалаевіч Галіцкі.

Яны могуць патрапіць у яму і потым з яе не выкараскацца. Трэба спакойна і мэтанакіравана ісці да свайго рэзультату. Калі яны думаюць, што па дзетках нешта выйгралі і зараз ім будзе лёгка – такога ў спорце не бывае. Усюды трэба працаваць, – цытуе Ліцвінчук sport5 са спасылкай на «Спорт-кадр».