Усе навіны

Жыгалка пра чэмпіянат Казахстана: «Не апісаць, што такое ехаць на цягніку двое сутак на матчы і столькі ж назад»

10 лістапада, 11:25

Беларускі зальны футбаліст Уладзімір Жыгалка, які гуляе за «Актобе», распавёў, як каманда дабіраецца на выязныя матчы.

– Як арганізаваны ў камандзе далёкія выезды? Колькі на іх траціцца часу?

– На выезды адпраўляемся звычайна на цягніках. Словамі гэта не расказаць і не апісаць. Трэба хаця б раз адчуць, што такое двое сутак ехаць на матчы, а потым столькі ж вяртацца назад. Калі ў каманду прыходзяць новыя гульцы, то звычайна кажуць «ай, што тут такога?» А вось пасля аднаго падобнага выезду ў іх больш не ўзнікае думак, што гэта проста – сеў у цягнік і паехаў.

– Пераважна як праводзіш час у дарозе?

– О, а вось гэта таксама квэст! У Беларусі гэтага не зразумець. У дарозе мы гуляем у карты, глядзім спампаваныя загадзя фільмы, гуляем таксама ў запампаваныя гульні. А ўсё таму, што ў дарозе інтэрнэту практычна няма, – распавёў Жыгалка.