Усе навіны

14-разовы чэмпіён турніраў ATP Сымон завяршыў кар'еру

4 лістапада 2022, 15:32

37-гадовы Жыль Сымон (№188 ATP) правёў апошні матч у кар'еры, прайграўшы Феліксу Ожэ-Альясіму (№8 ATP) у трэцім крузе «Мастэрса» ў Парыжы – 1:6, 3:6.

За 20 гадоў у прафесійным туры француз правёў 898 матчаў і выйграў 504, у тым ліку 34 супраць сапернікаў па топ-10.

На яго рахунку 22 фіналы ATP, у якіх ён выйграў 14 тытулаў. У рэйтынгу Сымон паднімаўся на шостае месца.