Усе навіны

Дэпутатка парламента Польшчы абвінаваціла кіраўніка Польскай асацыяцыі тэніса ў згвалчанні малалетніх

24 лістапада 2022, 12:05

Дэпутат парламента Польшчы Катажына Катула заявіла, што дзейны кіраўнік Польскай асацыяцыі тэніса Міраслаў Скшыпчыньскі гвалтаваў яе, калі ёй было 13 гадоў.

Тады Скшыпчыньскі быў яе трэнерам.

«Ён чапаў мае геніталіі, грудзі, ягадзіцы. На працягу трох гадоў Міраслаў Скшыпчыньскі як мінімум тузін разоў падвергнуў мяне сэксуальнаму гвалту», – сказала Катула.

Яна заявіла, што іншыя тэнісісты таксама падвяргаліся сэксуальным дамаганням ад трэнера.

Перад заявай Катулы ў СМІ з'явіліся ананімныя паведамленні з абвінавачваннямі ў бок Скшыпчыньскага. Польскія тэнісісты Іга Швёнтак і Хуберт Хуркач заклікалі правесці расследаванне.