Усе навіны

Сабаленка пра перамогу над Бенчыч: «Вельмі задаволеная перамогай і сённяшнім узроўнем гульні на корце»

23 студзеня 2023, 09:17

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала перамогу над Бяліндай Бенчыч ў 1/8 фіналу Australian Open.

«Вельмі задаволеная перамогай і сённяшнім узроўнем гульні на корце. Яна неверагодны гулец. Спачатку я не вельмі добра стартавала, але змагла адыграцца ў матчы. Вельмі задаволеная настроем на корце.

Я хачу верыць, што тое, як я зараз працую, то, як я цяпер паказваю сябе на корце – гэта новы пачатак, і гэта наступны крок. Я сапраўды хачу верыць, што гэта сапраўды дапаможа мне», – сказала Сабаленка.