Усе навіны

АТН БТРК зрабiла рэпост анонсу жывога эфіру фіналу AO з Сабаленкай, дзе паказ без правоў тлумачыцца «недружалюбнымі дзеяннямі замежнай дзяржавы»

27 студзеня 2023, 22:38
2

Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі рэпостнула запіс, у якім анансуецца жывая трансляцыя фіналу Australian Open, дзе згуляюць беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна.

Адзначым, у каналаў БТРК няма правоў на паказ турніру.

«Жывая трансляцыя фіналу Australian Open у суботу ў 11.40 на канале «Беларусь 5».

Усім жадаючым галасіць пра пірацтва. У Беларусі ёсць закон ад 3 студзеня 2023 года. Што ж мы бачым: «Дапускаецца выкарыстоўваць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці без згоды (дазволу) праваўладальніка або арганізацыі з замежных дзяржаў, што здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні, якія забаранілі ці не далі згоду (дазвол) выкарыстоўваць на тэрыторыі Беларусі гэтыя правамерна абнародаваныя аб'екты». У перакладзе гэта азначае: усім прыемнага прагляду», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 3 чэрвеня Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да Белтэлерадыёкампаніі, у структуру якой уваходзіць «Беларусь 5», абумоўленыя працягваецца з 24 лютага Расеяй вайной ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Улетку 2021 года сяброўства БТРК было прыпыненае ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе – гэта здарылася пасля прымусовай пасадкі самалёта з журналістам Раманам Пратасевічам у Мiнску.

У верасні тэлеканал «Беларусь 5» спрабаваў абысці санкцыі і паказваў матчы чэмпіяната Італіі, аднак праз месяц спыніў.