Усе навіны

Паула Бадоса: «Спорт і палітыка не маюць нічога агульнага. Прыкра, што гульцы залазяць у гэта»

5 траўня 2023, 23:00

Былая другая ракетка свету Паула Бадоса падзялілася думкамі пра ўмяшанне палітыкі ў спорт.

«Безумоўна, яны не павінны змешвацца. На жаль, яны перасекліся, але я ніколі гэтага не зразумею. У рэшце рэшт, спорт і палітыка не маюць нічога агульнага, і вельмі прыкра, што гульцы так моцна залазяць у гэта.

Мы не ўдзельнічаем у гэтым. Мы не ведаем, што там адбываецца. Ёсць шмат меркаванняў, і мы не ведаем на 100% усё і не будзем ведаць. Я абіраю ў гэта не залазіць і займацца сваімі справамі. Палітыкі павінны займацца палітыкай, а спартсмены – спортам», – сказала Бадоса.