Усе навіны

Сабаленка на «Ралан Гарос» зарабіла 630 тысяч еўра

8 чэрвеня, 19:25

8 чэрвеня беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале «Ралан Гарос» чэшскай спартсменцы Караліне Мухавай. Сабаленка зарабіла на турніры 630 тысяч еўра.

Прызавы фонд турніру складае 49 мільёнаў еўра. Фіналістка «Ралан Гарос» заробіць 1 мільён 150 тысяч еўра, пераможца – 2 мільёны 300 тысяч еўра.