Усе навіны

Расіянка Кудэрметава адхіліла запыт журналісткі Tribuna.com на прэс-канферэнцыю

14 чэрвеня, 15:46

Расійская тэнісістка Вераніка Кудэрметава адмовілася прыходзіць на прэс-канферэнцыю з удзелам журналісткі Tribuna.com Дар'і Мешчараковай.

Расіянка першая сеяная на турніры WTA 250 у Хертогенбосе. Журналістка Tribuna.com была адзінай, хто накіраваў запыт на прэс-канферэнцыю да расійскай тэнісісткі. Для гэтага трэба было пазначыць тэмы для камунікацыі.

Тэмы, на якія хацела пагутарыць Дар’я Мешчаракова – «Татнафта» і «Уімблдон». Расіянка адказала, што гэта не тычыцца матчу і адхіліла запыт.