Усе навіны

Арына Сабаленка: «Выдатна быць сярод такіх тэнісістак, як Швёнтак і Рыбакіна. Лічу нас фаварыткамі турніру»

2 ліпеня, 15:04

Другая ракетка свету Арына Сабаленка распавяла, як ставіцца да свайго месца ў жаночым тэнісе.

«Я шмат бачыла размоў пра «Вялікую тройку». Вельмі выдатна быць сярод такіх выдатных тэнісістак, як Швёнтак і Рыбакина. Спадзяюся, я змагу працягваць добра працаваць. Вядома, я лічу нас фаварытамі турніру. Але ўсё роўна, хто фаварыт. Усё залежыць ад канцэнтрацыі і вашай гульні. Я амаль упэўненая, што, калі пакажу свой найлепшы тэніс, буду засяроджаная ад пачатку да канца, то змагу добра выступіць на Уімблдоне», – сказала Сабаленка.