Усе навіны

Нік Кірыёс зняўся з «Уімблдона»

3 ліпеня, 10:59

Аўстралійскі тэнісіст Нік Кірыёс (№33 ATP) у сваім інстаграме паведаміў, што з-за траўмы не зможа прыняць удзел ва «Уімблдоне»-2023 з-за траўмы.

«Мне вельмі сумна паведамляць, што я змушаны адмовіцца ад удзелу ў сёлетнім «Уімблдоне». Я з усяе сілы працаваў, каб аднавіцца пасля аперацыі і зноў выйсці на корты «Уімблдона». Падчас майго вяртання на Мальёрцы я адчуў боль у запясце.

У якасці меры засцярогі, я зрабіў сканіраванне, якое паказала, што ў мяне разрыў звязкаў запясці. Я зрабіў усё, каб мець магчымасць гуляць, і я расчараваны, што мне проста не хапіла часу, каб паспець аднавіцца да «Уімблдона».

Я вярнуся, і, як заўсёды, я шаную падтрымку ўсіх маіх заўзятараў», - напісаў Кірыёс.

У мінулым годзе Нік гуляў у фінале «Уімблдона». Аўстралійцу ўдалося выйграць першы сэт у Новака Джокавіча, але пасля гэтага ён прайграў усе тры наступныя партыі.

У першым крузе цяперашняга «Уімблдона» Кірыёс павінен быў згуляць супраць бельгійца Давіда Гофэна (№123 ATP).