Усе навіны

Сабаленка можа стаць першай ракеткай па выніках US Open

23 жніўня, 18:48

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка можа стаць першай ракеткай па выніках US Open.

На дадзены момант у рэйтынгу WTA лідзіруе полька Іга Швёнтэк, у якой 9955 ачкоў. У Сабаленкі – 8746.

Полька абараняе ў Нью-Йорку тытул (2000 ачкоў), беларуска – паўфінал (780).

Сабаленка абыдзе Швёнтэк, калі паўторыць яе вынік ці выступіць лепш.