Усе навіны

Сабаленка пра паўфінал US Open супраць амерыканкі Кіз: «Мне і раней даводзілася гуляць на стадыёнах, дзе трыбуны заўзелі за суперніка»

7 верасня, 11:31

Арына Сабаленка пракаментавала маючы адбыцца паўфінальны матч US Open супраць амерыканкі Мэдысан Кіз.

«Я разумею, вядома, яе будуць падтрымліваць больш за мяне. Мне і раней даводзілася гуляць на стадыёнах, дзе трыбуны заўзелі за суперніка, так што мне гэта не будзе замінаць. Проста паспрабую захоўваць канцэнтрацыю і паказваць свой найлепшы тэніс.

У боксе сядзіць мая каманда. На стадыёне за мяне заўзеюць сябры. Ёсць сям'я, мне гэтага дастаткова. Але будзе вельмі прыемна, калі трыбуны будуць больш падтрымліваць мяне, а не яе», – сказала Сабаленка.