Усе навіны

Фалей стала пераможцай турніру ITF у Сеуце

24 верасня, 13:48

Беларуская тэнісістка Алёна Фалей стала пераможцай турніру ITF W-25 у Сеуце.

У фінале спартсменка абыграла прадстаўніцу Сербіі Катарыну Казараў (6:1, 6:4). Гэты тытул стаў найбуйнейшым у кар'еры беларускі.

Адзначым, што па выніках турніру Фалей увайшла ў топ-300 рэйтынгу WTA. Год таму Фалей была на 955 радку.