Усе навіны

Надаль і Осака згуляюць на Australian Open-2024 пасля гадавой паўзы ў кар'еры

11 кастрычніка, 09:37

Чэмпіёны Australian Open Рафаэль Надаль, Наомі Осака і Анжэлік Кербер прымуць удзел у турніры ў 2024 годзе.

Пра гэта паведаміў дырэктар Australian Open Крэйг Тайлі.

«Наш чэмпіён 2022 года Рафа Надаль упарта працаваў над рэабілітацыяй большую частку года. Іспанец заўсёды прыносіць найлепшае ў Мэльбурн, і ніхто не можа сумнявацца, наколькі старанна ён супернічае.

Я стасаваўся з яго камандай – Рафа ўжо вярнуўся на корт і з нецярпеннем чакае спаборніцтваў у Мельбурне ў студзені», – сказаў Тайлі.

Надаль не гуляе са студзеня з-за траўмы левага сцягна пасля паражэння ў другім крузе Australian Open.

Кербер і Осака бралі паўзу ў кар’еры праз нараджэнне дзяцей. Осака, якая год не гуляла з-за нараджэння дачкі, ужо пацвердзіла свой удзел у Australian Open-2024.

Таксама чакаецца, што ўдзел у Australian Open прымуць Каралін Вазняцкі і Нік Кірыяс.

Турнір пройдзе з 14 да 28 студзеня.