Усе навіны

Арына Сабаленка: «Мой выступ жудасны, не найлепшы, вельмі сумны»

6 лістапада, 13:59

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля паразы ў паўфінале выніковага турніру WTA падвяла вынікі свайго выступлення.

– Ахарактарызуйце выступленне ў Канкуне, а таксама сезон у цэлым трыма словамі.

– Пра выступ тут... няпроста сказаць. Жудасны, не найлепшы, вельмі сумны. Кажучы пра сезон: надзвычайны, неверагодны, найлепшы.

Я хацела б сказаць найлепшае пра гэты турнір, – адказала Сабаленка.