Усе навіны

Марэй праз траўму не згуляе за Вялікабрытанію супраць Сербіі ў чвэрцьфінале Кубка Дэвіса

18 лістапада, 23:33

Былая першая ракетка свету Эндзі Марэй прапусціць чвэрцьфінал Кубка Дэвіса.

«Атрымаў лёгкую траўму пляча, а значыць, не змагу прыняць удзел у Кубку Дэвіса. Засмучаны, што не буду часткай каманды, але зараз засяроджаны на рэабілітацыі і падрыхтоўцы да новага сезону», – сказаў Марэй.

Вялікабрытанія 24 лістапада сустрэнецца з Сербіяй Новака Джокавіча ў чвэрцьфінале Кубка Дэвіса. Замест Марэя выклік у зборную атрымаў Ліам Браадзі. Раней траўміраваўся Дэн Эванс.

Склад зборнай Брытаніі на Кубак Дэвіса – Кэмеран Нары, Джэк Дрэйпер, Ліам Броадзі і Ніл Скупскі.