Усе навіны

Джокавіч у сёмы раз выйграў Выніковы турнір ATP

19 лістапада, 22:53

Першая ракетка свету Новак Джокавіч абыграў італьянца Яніка Сінера (№4 ATP) у фінале Выніковага турніру ў Турыне – 6:3, 6:3.

Матч працягваўся 1 гадзіну 44 хвіліны. Новак 13 разоў падаў навылёт, не дапушчаў падвойных памылак і рэалізаваў 3/8 брэйк-поінта.

Яннік выканаў 8 эйсаў, дапусціў 1 падвойную памылку і не рэалізаваў ніводнага з 2-х брэйк-поінтаў.

Серб узяў рэванш у італьянца за паражэнне на групавым этапе турніру.

Для Джокавіча гэтая перамога стала сёмай на Выніковым турніры, ён апярэдзіў Роджэра Федэрэра па колькасці тытулаў на ATP Finals. Ён абараніў свой леташні тытул.

Агулам на рахунку Новака 98 тытулаў у кар'еры.

ATP Finals

Турын, Італія

12 – 19 лістапада 2023 года

Выніковы турнір ATP

Прызавы фонд – 15 000 000 даляраў

Крытыя корты, хард

Фінал

Янік Сінер (Італія) – Новак Джокавіч (Сербія) – 3:6, 3:6